Митрополит Тадеуш Кондрусевич 25-летие епископом - ИНТЕРВЬЮ - Гомель.pdf

(1295 KB) Pobierz
29 Август 2014 Last updated 2 hours ago
Поиск
Select Language
†Самый прямой путь к спасению - не осуждай! †Иисус ищет и ждет тебя! †Христос воскрес!
Голливудский
плейбой
«случайно»
Божьим словом
100 наивных
Митрополит Тадеуш Кондрусевич
отмечает 25-летие с дня назначения
епископом - ИНТЕРВЬЮ
Последние
материалы
Автор katolik-gomel.by Опубликовано в Церковь Пятница, 25 Июль 2014 13:07
Знакомиться с орденом
приезжают в Гомель, где
находится единственный в
Беларуси Дом...
Оцените материал
(1 Голосовать)
размер шрифта
Эл. почта
Печать
«30 лет назад я был
не мог, что когда-то стану
священником»
18-08-2014 Просмотров:460
25 ліпеня 1989 года Мітрапаліт
Тадэвуш Кандрусевіч быў
прызначаны біскупам —
Апостальскім адміністратарам
для католікаў лацінскага абраду ў
Беларусі. З нагоды юбілею
рэдакцыя catholic.by віншуе Яго
Эксцэленцыю і прадстаўляе
інтэрв’ю, дзе Мітрапаліт узгадвае
гэты дзень, а таксама іншыя моманты свайго служэння.
Отец Адам отслужил в Гомеле
свою первую Мессу и уделил
особенное благословение...
— Ваша Эксцэленцыя, у 1989 годзе Вас прызначылі спаўняць біскупскія абавязкі ў Касцёле
Беларусі, 20 кастрычніка ў тым жа годзе ў Рыме Вы атрымалі біскупскую сакру з рук
Святога Айца Яна Паўла ІІ. Чым Вам прыгадваюцца тыя дні?
В Гомеле отметили
католического прихода -
Успения Божьей Матери
16-08-2014 Просмотров:359
— Найперш пра дату 25 ліпеня ўжо далёкага 1989 года. Тады па дарозе на святкаванне 50-
годдзя святарскага пасвячэння кс. прэлата Алёйзы Тамковіча, пробашча ў Астраўцы і Гудагаі,
я пачуў па радыё аб маім прызначэнні біскупам, Апостальскім адміністратарам для католікаў
лацінскага абраду ў Беларусі. Як сёння памятаю, я папрасіў спыніць аўтамабіль прама ў лесе,
выйшаў з яго, стаў на калені. Мы памаліліся на ружанцы. Я папрасіў святара, які ехаў разам
са мной, мяне благаславіць, бо добра разумеў, што з той хвіліны я адказны за Касцёл у
Беларусі, а ўсе святары — гэта мае духоўныя сыны, з якімі разам я павінен складаць адзіны
прэзбітэрый.
Мы працягнулі шлях да Гудагая, дзе афіцыйна было аб’яўлена аб маім прызначэнні і
цэлебравалася спецыяльная Імша. Нешматлікія святары, у асноўным старэйшыя, чакалі і не
маглі дачакацца біскупа, бо добра ведалі словы св. Ігнацыя Антыяхійскага: «Дзе біскуп, там і
Касцёл». Пасля аб’яўлення аб прызначэнні біскупа яны са слязьмі на вачах дзякавалі Богу,
што дачакаліся новых часоў.
Епископ Казимир: «Не бойтесь
смерти, а бойтесь греха, чтобы
Комментарии
Опросник
«Неделя без абортов»
Дню Матери -
ПОДРОБНОСТИ
Мяне віншавалі, а ў маёй душы паўставала шмат пытанняў. Як кіраваць Касцёлам пасля трох
пакаленняў ганенняў, калі няма святароў, кансэкраваных асобаў, касцёльных будынкаў,
семінарыі, рэлігійнай літаратуры? Але я верыў у дапамогу Марыі і сілу малітвы, аб якой
прасіў у святароў.
Павел
Вчера
Акушерка из Бобруйска: Я ...
Голливудский плейбой
Богу
Лана
6 часов назад
Сначала хотела написать ...
игорь
1431432148.049.png 1431432148.060.png 1431432148.067.png 1431432148.068.png 1431432148.001.png 1431432148.002.png 1431432148.003.png 1431432148.004.png 1431432148.005.png 1431432148.006.png 1431432148.007.png 1431432148.008.png 1431432148.009.png 1431432148.010.png 1431432148.011.png 1431432148.012.png 1431432148.013.png 1431432148.014.png 1431432148.015.png 1431432148.016.png 1431432148.017.png 1431432148.018.png 1431432148.019.png 1431432148.020.png 1431432148.021.png 1431432148.022.png 1431432148.023.png 1431432148.024.png 1431432148.025.png 1431432148.026.png 1431432148.027.png 1431432148.028.png 1431432148.029.png 1431432148.030.png 1431432148.031.png 1431432148.032.png 1431432148.033.png
 
2 дня назад
В жизни Памелы Андерсон,
звезды ...
Расписание Месс
Контакты
ВОСКРЕСЕНЬЕ 9.00, 12.00
(17.00 - на польском)
ПОНЕДЕЛЬНИК 18.30
ВТОРНИК 8.00
СРЕДА 18.30
ЧЕТВЕРГ 8.00
ПЯТНИЦА 18.30
СУББОТА 8.00
В июле и августе нет воскресной
Мессы в 17.00 на польском языке
Дзень 20 кастрычніка — гэта дзень маёй біскупскай сакры, удзеленай Папам, сёння ўжо
святым Янам Паўлам II, у базыліцы св. Пятра ў Ватыкане. Я доўга рыхтаваўся да гэтага дня.
Наведаў усе ватыканскія кангрэгацыі, дзе распавёў пра сітуацыю Касцёла ў Беларусі і былым
СССР, у айцоў капуцынаў правёў рэкалекцыі, два разы прымаў удзел у літургічнай
рэпетыцыі, а таксама сустрэўся з Папам.
Читать @gomelcatholic
Сама кансэкрацыя і асаблівая літургія падчас яе зрабілі непаўторнае ўражанне. Мне таксама
было вельмі прыемна, што ў набажэнстве прыняў удзел кардынал Вінцэнтас Слакявічюс з
Каўнаса, якога я добра ведаў.
Я ўдзячны таксама і сённяшняму біскупу Гродзенскаму Аляксандру Кашкевічу, які быў разам
са мною. У сваёй гаміліі Папа Ян Павел II прамовіў таксама па-беларуску, што было не толькі
прыемна, але было знакам павагі Пантыфіка да нашай краіны. Я вельмі моцна перажыў
урачыстасць і, відавочна, гэта заўважыў Папа. Пасля Імшы ён падышоў да мяне, узяў моцна
за рукі і сказаў: «Тадэвуш, не бойся, усё будзе добра, я малюся за цябе». І, сапраўды, справы
пайшлі добра. І сёння, пасля 25 гадоў, у маіх вушах гучаць гэтыя словы Пантыфіка: «Не
бойся, усё будзе добра, я малюся за цябе». Дзякую святому Яну Паўлу ІІ, бо без яго малітвы
было б вельмі цяжка.
— Ужо ў 1991 годзе Вашае служэнне было змешчана ў Расію. Як Вы ўспрынялі гэты факт у
сваім жыцці? Што для Вас азначала служэнне ў гэтай краіне?
— Падчас святарскага пасвячэння кандыдат абяцае паслухмянасць біскупу. Падчас
біскупскай сакры біскуп намінат абяцае паслухмянасць Папу. Менавіта ў духу паслухмянасці
я заўсёды ўспрымаў усе прызначэнні, таксама і прызначэнне ў Расію. Я — жаўнер, а Папа —
мой генерал. Таму я не ставіў ніякага пытання, чаму я, а можа, хтосьці іншы і г.д. А такія
пытанні можна было б паставіць, бо Бог вельмі благаслаўляў служэнне ў Беларусі. За кароткі
час удалося вярнуць 97 канфіскаваных касцёлаў, заснаваць духоўную семінарыю ў Гродне,
выдаць 90 тысяч экзэмпляраў кароткага катэхізіса па-беларуску і 50 тысяч экзэмпляраў
«Парадку святой Імшы» на беларускай мове, моцна павялічылася колькасць святароў, якія
прыехалі з-за мяжы дапамагаць адбудоўваць Касцёл, распачалася харытатыўная праца і г.д.
У Расіі сітуацыя была значна горшай. Там сапраўды трэба было распачынаць з нуля, бо было
толькі каля 10 зарэгістраваных парафій і служыла 7 святароў. Я адчуваў сябе там пасланым
абвяшчаць Евангелле і адбудоўваць Касцёл. І Бог зноў благаславіў. За 16 гадоў служэння
малы па колькасці Касцёл у Расіі стаў інтэгральнай часткай грамадства. Атрымалася
заснаваць семінарыю ў Санкт-Пецярбургу, дзве радыёпраграмы - у Маскве і Санкт-
Пецярбургу, дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас», газету «Святло Евангелля», 4
выдавецтвы, выдаць 600 найменаванняў рэлігійных кніг на рускай мове, у тым ліку
Каталіцкую Энцыклапедыю, колькасць святароў стала каля 270 чалавек, а сясцёр законных
— каля 400. Духоўныя асобы былі не толькі з Расіі, а яшчэ з 23 краінаў свету. Расія стала для
мяне месцам сеяння Евангелля на постатэістычнай пустэчы, і я рады, што яго зерне
прынесла і далей прыносіць плён.
— У верасні 2007 года Вы вяртаецеся служыць у Беларусь. Што ўзгадваецца з першых дзён,
тыдняў, месяцаў у Беларусі? Мінула больш за 15 гадоў — які вобраз Касцёла ў Беларусі
паўстаў перад Вамі? З чым можна б было яго параўнаць?
— Я пакінуў Беларусь у 1991 г., калі Касцёл «набіраў абароты» на шляху адраджэння і
1431432148.034.png 1431432148.035.png 1431432148.036.png 1431432148.037.png
ўмацавання. Пасля 16 гадоў я сустрэў ужо іншы Касцёл: са сваімі структурамі, добра развітай
сеткай парафій, значна большай колькасцю святароў і кансэкраваных асобаў, сваімі
выдавецтвамі і медыя. Гэты Касцёл моцна стаяў на нагах. Праца беларускіх біскупаў,
святароў, законнікаў і свецкіх людзей прынесла свой плён. Асабліва трэба адзначыць
служэнне Яго Эмінэнцыі кардынала Казіміра Свёнтка, 100-годдзе нараджэння якога мы
адзначаем сёлета. З іншага боку, гэта быў Касцёл, які патрабаваў і далей патрабуе
евангельскага дынамізму, каб яднаць традыцыю з новымі метадамі душпастырства. Гэта быў
Касцёл, які яшчэ не да канца раскрыў свае магчымасці і патэнцыял. Касцёл, які яшчэ не да
канца выкарыстаў новыя магчымасці для сваёй дзейнасці. І сёння яшчэ гэтыя магчымасці не
выкарыстаны, як трэба. Яго можна параўнаць з каштоўным чамаданам без ручкі. Каб узяць
чамадан, патрэбна ручка. Каб Касцёл сапраўды быў радасцю і надзеяй для людзей, ён
павінен ісці да людзей, а не аддзяляцца ад іх.
— Якія людзі і чым запомніліся з першых месяцаў вяртання на Беларусь?
—Не называючы пайменна, трэба сказаць, што адразу кінуліся ў вочы святары і законныя
асобы, а таксама свецкія людзі, якія моцна перажываюць за лёс Касцёла. І іх было нямала.
Гэта дало мне надзею і ўпэўненасць, што з імі можна зрабіць шмат добрага.
— Якія ўражанні склаліся ад беларускай каталіцкай моладзі ў 2007 годзе, ці моцна яна
адрознівалася ад моладзі ў Расіі?
— Адразу была бачная вялікая зацікаўленасць моладзі рэлігіяй і пошукам адказаў на
турбуючыя іх пытанні. Таму я спрыяў арганізацыі і развіццю як агульнага душпастырства
моладзі, якое і сёння патрабуе асаблівай увагі і далейшага развіцця, так і такіх метадаў
пастырства, як адвэнтавае і велікапоснае чуванні моладзі, малітоўныя сустрэчы моладзі,
пілігрымкі і г.д.
У Расіі ж моладзь таксама цікавая, мае вельмі добрую адукацыю і шукае адказу на праблемы
быцця, вечнасці, шчасця. Найбольшая розніца ў тым, што расійскую каталіцкую моладзь
складаюць у асноўным неафіты, якія нядаўна прыйшлі да веры. З імі трэба быць вельмі
акуратнымі, каб іх рэлігійны запал не згарэў, як салома, але развіваўся.
Беларуская моладзь мае большыя хрысціянскія традыцыі, якія ўзяла ад сваіх веруючых
бацькоў і дзядоў, а таксама з хрысціянскай традыцыі нашага народа. Аднак ёй неабходны
новы імпульс, новая дынаміка, і, як здаецца, яна гэта разумее і стараецца духоўна развівацца.
— З якімі думкамі, надзеямі, спадзяваннямі Вы вярталіся тады ў Беларусь, ці многія з іх
спраўдзіліся?
— Найперш я вяртаўся ў Беларусь, на сваю Радзіму, з намерам далей развіваць Касцёл на базе
таго, што ўжо ёсць. Касцёл у Беларусі, нягледзячы на вялікія знакі яго адраджэння, усё яшчэ
шмат чаго патрабуе. Гэта будаўніцтва новых касцёлаў, якіх вельмі мала ў вялікіх гарадах. І
тут, на жаль, праяўляецца пасіўнасць вернікаў. Мы ўсё яшчэ жывём «па старынцы», згодна з
чым усё зробіць святар: ён і пабудуе, ён і адрамантуе. Не. Касцёл не толькі святара, але і
вернікаў. Яны павінны браць большую адказнасць за будову і ўтрыманне касцёльнай
маёмасці.
Радуе тое, што павялічваецца колькасць беларускіх святароў, аднак трывогу выклікае
зніжэнне колькасці пакліканняў да святарства і кансэкраванага жыцця. Гэта новы выклік
для Касцёла ў Беларусі.
Радуюся, што моладзь актыўная ў жыцці Касцёла і шукае Бога, нягледзячы на секулярныя
тэндэнцыі. Цешыць развіццё каталіцкіх медыя і выдавецкай дзейнасці, хоць у гэтым
напрамку трэба прыкладаць яшчэ шмат намаганняў.
— Як Вы думаеце, чаго яшчэ не стае Касцёлу ў Беларусі? Над чым трэба працаваць?
— Нягледзячы на многія дасягненні Касцёла ў Беларусі, ёсць яшчэ шмат працы. Галоўнымі
праблемамі з’яўляецца недахоп святароў і кансэкраваных асобаў, свядомых і адказных,
здольных эфектыўна весці новую евангелізацыю медыя.
Не хапае моцных сем’яў, каб яны былі хатнімі Касцёламі. Таксама выхаванай на прынцыпах
Евангелля моладзі, якая магла б плыць супраць цячэння секулярызму і не паддавалася б
уплыву маральнага лібералізму.
1431432148.038.png
Таму неабходна інтэнсіфікаваць пастырства пакліканняў, далейшую фармацыю свецкіх і
асабліва моладзі, развіццё медыя, выдавецкай і харытатыўнай дзейнасці.
Пры ўсім гэтым неабходна дзякаваць Богу і прасіць Яго благаслаўлення. Памятаючы, што
толькі Бог дасканалы, увесь час самім імкнуцца да дасканаласці.
Гутарыла Аксана Ючкавіч
Прочитано 241 раз
Последнее изменение Пятница, 25 Июль 2014 15:20
Комментарии
#1 госць 25.07.2014 13:53
Не ведаю болей такога цудоўнага Мітрапаліта, як наш!!! Дзякуй Богу за яго!!!
+1
Цитировать | Сообщить модератору
Обновить список комментариев
Добавить комментарий
Имя (обязательное)
Осталось: 2000 символов
Обновить
Отправить
1431432148.039.png
 
1431432148.040.png 1431432148.041.png 1431432148.042.png 1431432148.043.png 1431432148.044.png 1431432148.045.png 1431432148.046.png 1431432148.047.png 1431432148.048.png 1431432148.050.png 1431432148.051.png 1431432148.052.png 1431432148.053.png 1431432148.054.png 1431432148.055.png 1431432148.056.png 1431432148.057.png 1431432148.058.png 1431432148.059.png 1431432148.061.png 1431432148.062.png 1431432148.063.png 1431432148.064.png 1431432148.065.png 1431432148.066.png
Zgłoś jeśli naruszono regulamin